На гэтых выходных у гасцях Беларускага Замка быў вялікі сябар Dapamoga — Мікалай Куляшоў
Гэта чалавек, які дапамог многім рэпрэсаваным беларусам вырвацца з лапаў рэжыму. За сваю дапамогу іншым у 2022 годзе ён сам апынуўся за кратамі.
Мы вельмі радыя, што Мікалай быў
вызвалены ў рамках апошніх перамоваў паміж рэжымам Лукашэнкі і амерыканскім бокам — і цяпер можа сустракацца на свабодзе з людзьмі, якіх калісьці сам ратаваў.
Асабліва сімвалічна, што яго своеасаблівым
хросным стаў Ёзас Олекас — спікер Сейма Літвы, што яшчэ раз падкрэслівае важнасць міжнароднай салідарнасці.
Гэта гісторыя пра смеласць, падтрымку і тое, як дабро заўсёды знаходзіць дарогу.
Вітаем на свабодзе