МЕРАПРЫЕМСТВЫ НА ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў ВІЛЬНІ25 сакавіка беларусы ва ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі — дзень…

МЕРАПРЫЕМСТВЫ НА ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў ВІЛЬНІ

25 сакавіка беларусы ва ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі
— дзень, які сімвалізуе імкненне да свабоды, годнасці і незалежнасці.

Гэта не проста дата ў календары — гэта частка нашай гісторыі, нашай памяці і нашай надзеі.

Беларуская дыяспара Вільні запрашае разам адзначыць гэты важны дзень і падрыхтавала для вас адмысловую праграму:

РАНІЦА


9:00 – Збор ля Сейма, адрас: Gedimino pr. 53

9:30 – Ідзем на “Беларускую алею”, каб завязваць стужкі: Gedimino pr. 64

 10:30 – Старт аўта-мота прабега са сцягамі. Пачынаем з A. Tumėno g. 4

11:30 – Прыбываем на могілкі Расу, каб узгадаць тых, хто аддаў жыццё за свабоду Беларусі: Rasų g. 13

12:30 – Прыбываем на праваслаўныя могілкі: Liepkalnio g. 19

ВЕЧАР

18:00 – Мітынг на Лукiшскай плошчы. Бяром з сабой сцягі, беларускую атрыбутыку і добры настрой.

19:00 – Пачынаецца марш па вуліцах Вільні, ідзем да “Варты Святла” каля беларускай амбасады на Mindaugo g. 13

19:30 – Прыходзім да “Варты Святла” на Mindaugo g. 13. Запалім знічы ў памяць загiнулых герояў і з верай у будучыню. Паслухаем прамовы беларускіх актывістаў і былых палітвязняў.

20:00 – Святочнае набажэнства на беларускай мове ў беларускай праваслаўнай парафіі Канстантынопальскага патрыярхату: Bokšto g. 4.

20:30 – Завяршыцца Дзень Волі канцэртам гурта “Дай Дарогу!” ў Pub Alaus Namai, Goštauto 8

Больш падрабязнасцей пра мерапрыемствы па спасылцы

Прыходзьце са сцягамі!
Далучайцеся!
Гэта наш дзень!

Жыве Беларусь