ТРЭНІНГ «СТАМЛЕННЕ, ХВАРОБЫ, СТАРЭННЕ. ЯК ЗМЯНІЦЬ ЯКАСЦЬ ЖЫЦЦЯ» Ты не жалезны.Арганізм і нервовая сі…

ТРЭНІНГ «СТАМЛЕННЕ, ХВАРОБЫ, СТАРЭННЕ. ЯК ЗМЯНІЦЬ ЯКАСЦЬ ЖЫЦЦЯ»

Ты не жалезны.
Арганізм і нервовая сістэма рэагуюць на ўсё, што з намі адбываецца. І гэтыя наступствы могуць заставацца з намі надоўга.

Таму заўтра 16 сакавіка а 18:30 запрашаем вас на трэнінг «Стамленне, хваробы, старэнне. Як змяніць якасць жыцця»

Аўтар трэнінгу — Максім Шчарбiна, заснавальнік кансалтынгавай групы «Максімум» (Мінск), адзін з першых бізнес-кансультантаў у Беларусі з 8-гадовым досведам, бізнесмен, удзельнік марафонаў і стартаў у бегу, плаванні і трыятлоне.

Што будзе на трэнінгу?
Максім падзеліцца сваёй аўтарскай сістэмай, заснаванай на выніках сучасных навуковых даследаванняў, ведах фізіялогіі і нервовай сістэмы, а таксама на ўласным жыццёвым досведзе.

Што атрымаюць удзельнікі?
• разуменне таго, як працуюць налады фізіялогіі і нервовай сістэмы
• пакрокавую інструкцыю, што канкрэтна рабіць, каб выйсці са стану хранічнай стомленасці
• інструменты для запаволення паскоранага старэння арганізма

Для каго гэты трэнінг?
Для ўсіх, у каго ёсць нервовая сістэма.

Панядзелак 16 сакавіка
18:30
Беларускі Замак,
Naujoji Riovonių 10