У гэту нядзелю, 15 сакавіка, у 12:00 сустракаемся на плошчы Вінцаса Кудзіркі на традыцыйным нядзельныммітынгу салідарнасці.
Тэмай сустрэчы стануць сістэматычныя парушэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з боку рэжыму Лукашэнкі.
Нагадаем, што 15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — асноўны закон краіны, які павінен гарантаваць правы і свабоды грамадзян, падзел уладаў і вяршэнства права.
Сёння ж мы бачым, як гэтыя прынцыпы груба парушаюцца, а Канстытуцыя фактычна ігнаруецца тымі, хто павінен яе абараняць.
Прыходзьце, каб разам выказаць салідарнасць і нагадаць: Беларусь — гэта краіна закона і свабоды.