Былы палітвязень і вялікі сябар Dapamoga Міхаіл Лістападаў паведаміў, што завяршыў працу над сваёй …

Былы палітвязень і вялікі сябар Dapamoga Міхаіл Лістападаў паведаміў, што завяршыў працу над сваёй кнігай.

Раман распавядае пра Анёла, які становіцца боскім захавальнікам горада Раш. Ён пакліканы зрабіць гараджан шчаслівымі, аднак горад адчыняецца яму іншым, не гатовым да дабрадзейнасці.

Кніга гэта была напісаная даўно, але чаму я сёння выкладаю яе ў Фэйсбуку і тэлеграм-канале? Таму што ўсе рэчы, якія я там пішу, адбываюцца сёння і адбыліся, пакуль я сядзеў за кратамі. Пра тое, што такое Расея, пра яе ўплыў на Беларусь, на краіны Еўропы, на Амерыку.

Гэтая кніга — вынік доўгага і няпростага шляху, поўнага выпрабаванняў, разважанняў і жыццёвага досведу. Шчыра віншуем Міхаіла з завяршэннем гэтай вялікай працы і жадаем кнізе як мага хутчэй сустрэцца са сваімі чытачамі!

Інтэрв’ю з Міхаілам
Канал з урыўкамі з яго кнігі

Ганарымся нашымі сябрамі і падтрымліваем адзін аднаго!

Жыве Беларусь!

“У кнізе пра тое, што адбываецца сёння і адбывалася за кратамі”

Госць Рацыі – былы палітвязень Міхаіл Лістападаў распавёў пра сваю кнігу і пра тое, як ён стаў палітвязнем.