Сябры, прапануем вам у суботу 21 сакавіка далучыцца да традыцыйнай сяброўскай вандроўкі па Віленшчын…

Сябры, прапануем вам у суботу 21 сакавіка далучыцца да традыцыйнай сяброўскай вандроўкі па Віленшчыне “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!”, прысьвечанай дню народзінаў заснавальніка найноўшай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча.

А нарадзіўся Багушэвіч у былым фальварку Сьвіраны непадалёк ад Меднікаў, куды мы і плануем завітаць. Таксама мы заедзем да касьцёла у Рукойнях, дзе хрысьцілі малога Францішка Бенедыкта, і ў турыстычны цэнтр у Савічунах, дзе вісіць памятная шыльда паэту. А яшчэ наведаем музей іншага паэта Уладзіслава Сыракомлі, сярэднявечны замак у Медніках, ды навакольныя іншыя цікавосткі!

Маршрут вандроўкі: Вільня – Немеж – Барэйкаўшчына – Рукойні – Савічуны – Сьвіраны – Меднікі – Вільня.

Вандроўка плануецца на невялікім аўтобусе ў добрай кампаніі.

Выезд з Вільні а 10-й, вяртаньне недзе ў 16-30.

Рэгістрацыя і больш падрабязная інфармацыя ў гугл-форме:
https://forms.gle/3aWBcKHfFzU4LCy38

Далучайцеся!