Рэжым Лукашэнкі працягвае забіваць прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва.
Беларускія жанчыны — моцныя, смелыя, светлыя — апынуліся сярод тых, чые жыцці былі зламаныя турмамі, гвалтам і пераследам. Некаторыя з іх ужо ніколі не вернуцца дадому.
Вельмі балюча бачыць іх партрэты на мемарыяле каля пасольства Беларусі ў Вільні. За кожным з гэтых твараў — жыццё, гісторыя, мары, якія былі жорстка абарваныя.