Сябры, вясна – час цьвіценьня, каханьня і прыгажосьці, давайце пачнем яе 1 сакавіка зь нядзельнага ш…

Сябры, вясна – час цьвіценьня, каханьня і прыгажосьці, давайце пачнем яе 1 сакавіка зь нядзельнага шпацыру па жаночай Вільні “Her-story”.

Звычайна гісторыя апісваецца як сьвет мужчын, але дзе ж у гэтым апісаньні жанчыны? Давайце выправім гэтую хібу і разам паглядзім на гарадскую спадчыну Вільні вачыма жанчынаў.

Падчас шпацыру вас чакаюць гісторыі выбітных літаратарак, мецэнатак, удзельніцаў паўстаньняў і грамадскіх дзяячак, якія пакінулі свой сьлед у гісторыі гэтага старажытнага горада.

Пачатак у 15-30 каля плошчы Кудзіркі . Інфармацыя пра дакладнае месца збору напярэдадні шпацыру пасьля рэгістрацыі ў гэтай гугл-форме.

Пасьля вандроўкі прапануем традыцыйна пасядзець разам, пагрэцца у Карчме 1863, хаця ў нядзелю абяцаюць значнае пацяпленьне і нават сонейка.

Шпацыр праводзіцца за вольныя ахвяраваньні! Далучайцеся!