Нагадваем, што «Пашпарт Новай Беларусі» не прызнаецца афіцыйным дакументам у Літве і Польшчы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У сувязі з непрыемнай сітуацыяй, якая адбылася з беларусам у Польшчы, нагадваем, што аналагічныя правілы дзейнічаюць і ў дзяржаўных установах Літвы.

«Пашпарт Новай Беларусі» на дадзены момант з’яўляецца толькі сувенірным пашпартам і не прызнаецца афіцыйным дакументам ні ў адной краіне свету.

Беражыце сябе і паклапаціцеся пра сваё легальнае знаходжанне ў краінах, дзе вы пражываеце або падарожнічаеце. Жыве Беларусь!