Мы шчыра дзякуем Літве за салідарнасць, падтрымку і адкрытыя сэрцы. За тое, што ў цяжкія для беларусаў часы яна стала другім домам для многіх з нас. За магчымасць жыць, працаваць, змагацца і марыць пра свабодную Беларусь.
Просім прыносіць нашыя нацыянальныя беларускія сцягі!
Нашы актывісты прынясуць вялікі літоўскі сцяг. Калі вы хочаце дапамагчы несці сцяг да плошчы Daukanto — далучайцеся да нас а 11:30–11:45 на Кафедральнай плошчы.