Сябры, нам вельмі патрэбна ваша падтрымка ў адной неверагоднай гісторыі дабра Многія з вас ведаюць б…
18.02.2026Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Сябры, нам вельмі патрэбна ваша падтрымка ў адной неверагоднай гісторыі дабра
Многія з вас ведаюць белага ката з Замка як Барона ці Бары. З ім нядаўна здарыўся сапраўдны цуд — знайшлася яго першапачатковая, родная сям’я!
З Беларусі ў Літву коцік прыехаў два гады таму, па дакументах значыўся як Беляш. Але высветлілася, што яго сапраўднае імя — Зефір. Менавіта так яго называлі гаспадары — беларусы, якія згубілі яго два гады таму падчас вымушанага пераезду ў іншую краіну. Увесь гэты час яны верылі, шукалі і чакалі вяртання члена сваёй сям’і.
І ён знайшоўся!
За гэтыя два гады мы ўжо шмат зрабілі для Бары-Зефіра тут, у Вільні: лячэнне, абследаванні, афармленне дакументаў, ператрымкі. І толькі нядаўна, амаль выпадкова, праз знойдзены у яго другі чып, удалося выйсці на яго сям’ю. Так пошукі з абодвух бакоў нарэшце сышліся ў адной кропцы
Цяпер гаспадары Зефіра жывуць у вымушанай міграцыі ў Іспаніі. Яны пакуль без дакументаў і магчымасці свабодна перамяшчацца. Прыехаць па яго самастойна яны не могуць — таму дарогу бярэм на сябе мы.
Мы канчаткова вызначыліся з фарматам паездкі: вязем Барона–Бары–Беляша–Зефіра на машыне, з акуратнымі прыпынкамі, у спакойным рэжыме і з падтрымкай заспакаяльных сродкаў — так для яго найбольш бяспечна. Самалёт для яго занадта вялікі стрэс.
На падрыхтоўку (абследаванні, прышчэпкі і інш.) і дарогу патрэбна каля 600 €.
300 € ужо перадалі гаспадары (на жаль, цяпер іх магчымасці моцна абмежаваныя).
Яшчэ 300 € нам трэба сабраць, каб шлях Бары-Зефіра дадому адбыўся як мага хутчэй.
Бары-Зефір — кот з доўгай і няпростай гісторыяй. І нам вельмі хочацца, каб гэтая гісторыя завяршылася сапраўдным хэпі-эндам: каб ён вярнуўся да сваёй найлепшай сяброўкі,11-гадовай Мішэль, якая ўвесь гэты час марыла пра сустрэчу
Гісторыю ў падрабязнасцях можна прачытаць тут
https://t.me/zoohelpEU/50
Рахунак для данатаў (просім пазначыць пералік грошай LABDARA BARI)
Alena Kuliashova
З пытаннямі і за ўдакладненнямі можна звяртацца да валанцёркі @freesoulfly
Дзякуем загадзя кожнаму, хто адгукнецца

LT11 3250 0864 7178 3413