На Дні роднай мовы ў Вільні.Вялізны дзякуй віленскім беларусам, што ўчора зладзілі свята!Дзякуй Валя…

На Дні роднай мовы ў Вільні.

Вялізны дзякуй віленскім беларусам, што ўчора зладзілі свята!

Дзякуй Валянціну Стэху і “Сябрыне”, капэле “Ойра”, беларусачкам у вышыванках з народнымі спевамі, Юрыю Несцярэнку з ягонымі баладамі пад гітару, нястомнаму Іллі Міронаву, які чытаў вершы палітвязняў, Сяржуку Сысу з гумарной і дасціпнай паэзіяй, гурту “Беларускі цуд”, Ігару Случаку, які не перастае змагацца за беларускую мову і нават выдае кнігу пра гэтае змаганне і, канечне, цудоўнай Вандзе Марцінш з яе глыбокімі і кранальнымі вершамі!

А Ўладзімір Рамановіч прыехаў сюды ажно з Беластоку, каб пашырыць збор подпісаў пад петыцыяй за беларускі галасавы ўвод у Гугле.

Асабліва файна, што людзі прыходзілі сем’ямі – і ў залі ўвесь час было чуваць дзетак, якія размаўляюць па-беларуску.

Беларусы Вільні, вы крутыя!