У новым выпуску – пра літоўскую літаратуру па-беларуску. Чаму гэтым варта цікавіцца і што канкрэтна …

У новым выпуску – пра літоўскую літаратуру па-беларуску. Чаму гэтым варта цікавіцца і што канкрэтна варта пачытаць. Пра пераклады Алеся Разанава, якія ўжо – нятленка. Пра зусім нядаўнія выданьні – “Белы саван” Шкемы і “Туўлу” Кунчынаса ў перакладах Сяргея Шупы. Пра “Віленскі покер” Гавяліса (дзякуй, Паўліна Вітушчанка!). І пра кнігу вершаў Томаса Венцлавы, пару зь якіх чытаю ў сваіх перакладах:

Ня веру ў беды, верачы сябрам!
Бо ў памяці і ўяўнае магчыма –
Падзелены на ўсіх няісны храм,
Адлегласьць паміж сьветам і вачыма.
Хай зранку ўсё растане й праміне
І сонца іх сьляды зь люстэрка змые,
Ды крокі іх сыходзяцца ўва мне,
Нібыта паралельныя прамыя.

Запрашаю!

https://youtu.be/CZz9KNhzaHo?si=CqigU8A6SHOJ-1oY