25 лістапада ў Вільні пройдзе ваенны парад да 105-годдзя літоўскага войска з удзелам беларусаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

25 лістапада
ў 12.00 у Вільні пачнецца
ваенны парад, прысвечаны 105-годдзю літоўскага войска.

Па праспекце Канстытуцыі
пройдуць больш за 1400 салдат Літвы і дзяржаў-саюзнікаў,
у парадзе будзе ўдзельнічаць
больш за 100 адзінак ваеннай тэхнікі.

У гонар гэтай падзеі беларусы пройдуць з вялікім Літоўскім сцягам у абрамленні мноства беларускіх БЧБ сцягоў.

Просім Вас падтрымаць!

Сустракаемся а 11.30
на Лукішскай плошчы
ля помніка Каліноўцам.