Сябры, запрашаем вас у Замак у пятніцу 19 красавіка на аздараўляльную сустрэчу для розуму і цела!
Вы даведаецеся аб усіх самых важных складніках клопату аб сваім здароўі.
У праграме:
Здаровы пазваночнік: Простыя практыкаванні на кожны дзень для падтрымання здароўя і правільнай выправы.
Стройнае цела: Прапрацоўка глыбокіх цягліц жывата, бакавой паверхні цела.
Дыханне для здароўя: Практыкаванні для пераадолення наступстваў перанесеных інфекцый верхніх дыхальных шляхоў (у тым ліку ковід), прафілактыка захворванняў.
Здаровыя ногі: Паляпшэнне цыркуляцыі крыві і лімфы, зняцце ацёкаў (бяспечна пры варыкозным пашырэнні вен і праблем з суставамі).