«Ад майго імя рассылаліся хлусьлівыя заклікі. Але такімі мэтадамі рэжым толькі прысьпешвае свой канец. лукашэнка ўжо не спрабуе гуляць у „бацьку нацыі“, а перайшоў да наўпроставага застрашваньня, да рэжыму акупацыі. Пазычаюць грошы, каб утрымліваць банду. КДБ — гэта ўжо варыянт гестапа-лайт».
12 жніўня ў Дзень Нараджэння Мікалая Статкевіча а 18:00 ў творчай прасторы “Кропка” (Savičiaus g. 6, Vilnius) адбудзецца кінавечар, прысвечаны беларускім палітычным зняволеным
“Шляхам свабоды”
Кінавечар прысвечаны беларускім палітычным зняволеным, прымеркаваны да Дня Нараджэння лідэра беларускай рэвалюцыі Мікалая Статкевіча. На вечары адбудзецца паказ дакументальных фільмаў пра Мікалая Статкевіча, які быў ізаляваны рэжымам адным з першых і першым быў уведзены ў бесчалавечны рэжым інкамунікада.