Монаспектакль “Connection” пра беларускіх палітвязняў, пра Марыю Калеснікаву, жанчыну, якая стала сі…

Монаспектакль “Connection” пра беларускіх палітвязняў, пра Марыю Калеснікаву, жанчыну, якая стала сімвалам свабоды. Аўтарка пастаноўкі кажа пра мужнасць, боль, нашу бяссіллю з-за невядомасці пра іх стан і лёсы. Задаецца пытаннямі: ці можа тэатр дапамагчы ў вырашэнні палітычных выклікаў, ці магчыма злучыць гледачоў і персанажаў праз мастацтва.

Монаспектакль у выкананні Марыны Якубовіч, якая больш за 15 гадоў была вядучай актрысай Беларускага Свабоднага тэатра, праводзіла акцёрскія воркшопы ў Лондане. Цяпер яна выкладае акцёрскае майстэрства ва Універсітэце Моцартэум (Зальцбург, Аўстрыя) і стварае ўласныя тэатральныя праекты.

Спектакль ідзе на англійскай мове з рускімі субтытрамі.

2 і 3 лістапада 19:00 Meno erdvės VILEIŠIO18, P. Vileišio gatvė 18N

Квіткі па спасылцы:
https://fienta.com/lt/connection-36737?8511b963ca495431f2f949bcd542ee4e=

Вi
дэа: DW Беларусь