Расія выдаткоўвае вялізныя сродкі для прасоўвання сваіх інтарэсаў у Беларусі, адбылася сінхранізацыя дзяржаўнай прапаганды дзвюх краін. Т.зв. “рускі свет” – гэта вялікая інфраструктура інстытутаў “мяккай сілы” і ўнутраная сетка ўплывовых прыхільнікаў у Беларусі. У значнай часткі грамадства да канца не сфарміравана нацыянальная ідэнтычнасць.
Аб укараненні ідэалогіі «рускага свету» ў Беларусі, аб стаўленні да гэтага беларускага грамадства і формах супраціву выступіць ПАВЕЛ ЦЕРАШКОВІЧ, прафесар, кіраўнік дэпартамента гісторыі ЕГУ.
Лекцыя адбудзецца у зале Музея акупацый і барацьбы за свабоду.