Малітва памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні
Сёння ўвечары, 12 лістапада, у гадавіну забойства Рамана, беларуская царква ў Вільні запрашае далучыцца да малітвы памяці.
Памолімся за Рамана і за ўсіх загінулых падчас мірных пратэстаў, за людзей, закатаваных у беларускіх турмах.
Вечная ім памяць!
Да службы можна далучыцца анлайн праз ютуб-канал беларускага праваслаўнага прыхода ў Вільні – па спасылцы ўнізе.
Дата: 12 лістапада
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Беларуская царква ў Вільні, Bokšto g. 4, Вільня