Вось у такой прыемнай атмасферы праходзіў майстар-клас па вырабу венскага печыва
У працэсе занялася цікавая размова пра тое, як правільна называць гэты выраб
А як на вашу думку – гэта пірог, разрэзаны на кавалачкі, ці ўсё ж такі печыва?
“Пячэнне з варэннем” ці “печыва з сочывам”? Які варыянт вам больш падабаецца?
Дзяліцеся сваім меркаваннем у каментарах
P.S. Але галоўнае, што было смачна
Upd. Спіс складнікаў да рэцэпту ў каментарах
Кулінарны майстар-клас у Замку! 17 лістапада з 14-й гадзіны ў Замку пачнецца майстар-клас па вырабу і выпечцы венскага печыва! Са складнікаў для цеста з сабою можна прынесці муку, цукар, яйкі, сметанковае масла, а для начыння – варэнне. Запрашаем…