Запрашаем вас на семінар доктара Нерыюса Малюкявічуса, аўтара кніг пра расійскія стратэгіі інфавайн…

Запрашаем вас на семінар доктара Нерыюса Малюкявічуса, аўтара кніг пра расійскія стратэгіі інфавайны.

Падчас семінара доктар Малюкявічус разгледзіць праблемы, якія ствараюцца дэзінфармацыяй і прапагандай і суадносіны праўды і хлусні ў СМІ.

Як распазнаць маніпуляцыю ў вялікай колькасці інфармацыі? Лектар прадставіць 7 самых распаўсюджаных тэхнік маніпулявання і растлумачыць, як навучыцца жыць у інфармацыйным хаосе.

Гэта выдатная магчымасць даведацца меркаванне эксперта аб літоўскіх СМІ, іх праблемах і стратэгіях па дэзінфармацыі.

Даследаванні доктара Малюкявічуса прысвечаныя інфавайне, стратэгічнай камунікацыі, кіраванні канфліктамі, а таксама вывучэнню Расіі. Працуе даследчыкам і выкладчыкам у Інстытуце міжнародных адносін і паліталогіі Віленскага ўніверсітэта. Доктарская дысертацыя прысвечаная расійскай інфармацыйнай геапалітыцы ў Літве.

Семінар адбудзецца на рускай мове ў MICenter (IOM Lietuva)

Рэгістрацыя https://forms.gle/ByJhNxnwf2daEsLe9

27 лістапада (ср)
17.30 – 20:00
Jasinskio g. 16 (II паверх), Вільня