1 снежня ў Беларускім Замку адбыліся дэбаты на тэму “Комплексная падтрымка ветэранаў, якія вярнуліс…

1 снежня ў Беларускім Замку адбыліся дэбаты на тэму “Комплексная падтрымка ветэранаў, якія вярнуліся з вайны ва Украіне”.

Узняты шэраг вострых пытанняў:
– які статус беларускіх добраахвотнікаў, ці з’яўляюцца яны наймітамі?
– кім і як павінна быць аказана падтрымка ветэранам, якія вярнуліся з вайны ва Украіне?
– ці з’яўляюцца пагрозай для грамадства людзі, якія прайшлі вайну: пазбягаць ці дапамагаць?


У выніку дэбатаў былі вылучаны наступныя прапановы:

беларускім дэмакратычным структурам, арганізацыям, аб’яднанням лабіраваць у Літве (і іншых краінах еўразвяза) пытанне разгляду кейса добраахвотнікаў, якія ваявалі ва Ўкраіне, як палітычнага дзеяння і прыраўноўвання яго да гуманітарнага кейсу.

неадкладна стварыць ініцыятыўную групу па прасоўванні інтарэсаў беларускіх добраахвотнікаў у Літве, якая падрыхтуе дакумент для прыняцця ў Сейме Літвы.


Як праходзілі дэбаты,
можна паглядзець на старонцы Dapamoga у Фэйсбук ці на канале Андрэя Павука “Рудабельская Паказуха” у Ютуб.