Дырэктарка арганізацыі Dapamoga, Наталля Калегава, была адной са спікерак на канферэнцыі “Беларусь-Л…

Дырэктарка арганізацыі Dapamoga, Наталля Калегава, была адной са спікерак на канферэнцыі “Беларусь-Літва. У будучыню праз агульныя каштоўнасці”, якая адбылася 2 снежня ў Вільні з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і літоўскіх палітыкаў.

Выступ Наталлі датычыўся тэмы панэлі 3: “Канструктыўнае супрацоўніцтва для ўмацавання беларуска-літоўскіх адносін”.

Мэтай мерапрыемства быў дыялог паміж прадстаўнікамі розных колаў, у межах якога абмяркоўваліся пытанні еўрапейскай будучыні Беларусі, барацьбы з дэзінфармацыяй і ўмацаванне беларуска-літоўскіх адносін.

У выніку бакі задэкларавалі цвёрды намер супрацоўнічаць.

Больш падрабязнасцяў — у артыкуле Белсат.

Канферэнцыя была арганізаваная пры падтрымцы Konrad-Adenauer-Stiftung і Wilfried Martens Centre for European Studies, у супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел:
Святлана Ціханоўская, нацыянальная лідарка Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі;
Юозас Алекас, першы віцэ-спікер Сейма Літвы;
Ганна Налівайка, Wilfried Martens Centre for European Studies;
Дар’я Баязлівец, Коnrad-Adenauer-Stiftung;
Аляксандр Дабравольскі, старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай;
Альфрэдас Бумблаўскас, PhD, Віленскі ўніверсітэт;
Русціс Камунтавічус, PhD, дырэктар Інстытута Вялікага Княства Літоўскага;
Алег Ерафееў, рэдактар ru.DELFI.lt;
Віктар Дзенісенка, PhD, дацэнт факультэта камунікацый Віленскага ўніверсітэта, аўтар кнігі “Propagandos apsupty” (“У асяроддзі прапаганды”);
Ян Аўсеюшкін, даследчык ISANS;
Андрэй Бастунец, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў;
Яўгенія Валатоўская, грамадская ўстанова “Мора беларускіх ідэй” (Клайпеда);
Надзея Гарэцкая, прадстаўніца “Беларускай Рады культуры”;
Ніна Шыдлоўская, старшыня рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”;
Надзея Ількевіч, сузаснавальніца CreateCulture Group;
Ганна Златкоўская, пісьменніца.

Фота Yuli Shyshko @brutof