Лекцыя прысвечаная аналізу ідэалогіі “русского мира”, яе складовых частак, уплыву на палітычны рэжым і грамадскую думку ў Беларусі.
Будуць падрабязна разгледжаныя расійскі месіянізм, еўразійства, геапалітыка, інструменталізацыя гісторыі і культ вайны, а таксама выкарыстанне “русского мира” ў якасці палітыкі “мяккай сілы”.
Пра ўкараненне ідэялогіі «русского мира» ў Беларусі, пра стаўленне да гэтага беларускага грамадства і формах супраціву распавядзе ПАВЕЛ ЦЕРАШКОВІЧ, гісторык, антраполаг, кіраўнік дэпартамента гісторыі ЕГУ, старшыня камісіі Каардынацыйнай Рады па адукацыі.