5 снежня ў Беларускім Замку адбылася сустрэча ў межах праграмы «Даведайся пра свайго суседа».
Паразмаўлялі са спадарыняй Дыянай, прадстаўніцай паліцыі, аб тэлефонным/інтэрнет махлярстве.
Якія псіхалагічныя/тэхнічныя хітрасці выкарыстоўваюць злачынцы? Аб чым патрэбна памятаць, каб не трапіць пад іх уздзеянне? Па якіх прыкметах адрозніць ашуканца?
Запіс сустрэчы, дзе ёсць адказы на ўсе гэтыя пытанні і не толькі, можна паглядзець на старонцы Dapamoga ў Фэйсбук.
Шаноўнае спадарства! 5 снежня а 18:00 ў Замку адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі літоўскай паліцыі ў межах праграмы «Даведайся пра свайго суседа». Абмяркуем пытанні, якія ўзнікаюць у беларускай супольнасці падчас пражывання ў Літве і непасрэдна ў Вільні.…