Запрашем на віленскую прэзентацыю кнігі псіхалагіні Вольгі Вялічка
Кніга напісаная па выніках двухгадовай працы з дзецьмі палітзняволеных. Аўтарка апісвае мары і сны беларускіх дзяцей, а таксама казкі, якія яны прыдумалі. У кнізе даюцца рэкамендацыі бацькам як гаварыць з дзецьмі пра палітыку.
Кнігу чытае акторка КрысцінаДробыш.
Таксама на сустрэчы адбудзецца прэзентацыя ілюстрацый графікі да кнігі маладога мастака СвятанаПтаха, які знаходзячыся ў Беларусі дапоўніў тэкст аўтаркі. Падчас мерапрыемства таксама пройдзе размова з бацькамі на тэму эмацыйнага стану дзяцей пасля падзей 2020 года.
Рэцэнзію да кнігі напісала нобелеўская лаўрэатка Святлана Аляксіевіч.
14 снежня, субота, 16:00 Крама + творчая прастора Kropka, Savičiaus g. 6, Vilnius