Шаноўнае спадарства, віленскі клуб Сябрына запрашае разам зрабіць калядныя ўпрыгожваньні: 1. Павукоў (накшталт саламяных, толькі з картону). 2. Выцінанкі.
Паліна Курановіч, майстрыца, павучыць нас. Паліна скончыла кафедру этналогіі і фальклору БДУКіМ, займаецца сьпевамі, традыцыямі. Вывучае этнаграфію. Любіць рабіць беларускія строі. Вышывае процягам. Рабіла сабе 3 строі.
Па магчымасьці адну выцінанку прасілі б вас падорыць арганізатарам мерапрыемства для ўпрыгожваньня залі Пс. Данаты таксама вітаюцца.
Кава, гарбата будзе, можна да агульнага сталу нешта ад сябе прынесьці.