12 студзеня (нядзеля) штотыднёвая акцыя салідарнасці беларусаў у Вільні будзе прысвечаная Дню абаронцаў свабоды Літвы.
13 студзеня ушаноўваецца памяць загінулых падчас савецкай агрэсіі ў Вільні ў 1991 годзе.
У тую ноч савецкія танкі выехалі супраць мірных жыхароў, якія без зброі баранілі сваю свабоду. Літва адстаяла незалежнасць праз адзінства народа і міжнародную падтрымку.
Шлях Беларусі іншы, даўжэйшы. Мы ў марафоне супраціву. Але, як і літоўцы, мы здолеем перамагчы! Яднаемся, рыхтуемся, змагаемся!
Жыве Беларусь!
12 студзеня, нядзеля пачатак а 13:00, скончым а 19:00 ля Сейму Плошча Вінцаса Кудзіркі / Vinco Kudirkos aikštė
У Вільні ў гэты дзень будуць адбывацца цырымоніі запальвання памятнага вогнішча, да якіх мы прапануем далучыцца пасля мітынгу.
16:30 – ля Віленскай тэлевежы 17:00 – ля будынку Літоўскага нацыянальнага радыё і тэлебачання 18:00 – ля Сейму на плошчы Незалежнасці