Воля ніколі не даецца лёгка. 34 гады таму, у студзені 1991-га, тысячы літоўцаў выйшлі абараняць сваю…

Воля ніколі не даецца лёгка. 34 гады таму, у студзені 1991-га, тысячы літоўцаў выйшлі абараняць сваю незалежнасць. Яны стаялі ля вогнішчаў, спявалі песні, стваралі жывы шчыт вакол Вярхоўнага Савета. Яны ведалі: калі адступіць, свабоды не будзе.

Але тады агрэсар не спыніўся. 14 загінуўшых, каля 1000 параненых – так Літва заплаціла за права быць свабоднай. Сёння ля будынка Сейма зноў гараць свечкі памяці, таму што подзвіг гэтых людзей назаўжды ў гісторыі.

Свабода – гэта выбар. Літва яго зрабіла і выдужала. Цяпер яе шлях можа паўтарыць Беларусь, прыняць гэту эстафету. Выбар быць свабоднымі – заўсёды за народам.

У відэа выкарыстана песня Andrius Mamontovas “Laužo šviesa”.

Жыве Беларусь!

Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga.
PayPal [email protected]
Paysera: LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva
VŠĮ Dapamoga Lt
_____________

https://youtube.com/shorts/LtUWVwgaMCY?si=K_0ldLjadlt_uAMK
Свабода, аплачаная мужнасцю. Дзень абаронцаў свабоды Літвы. 2025’01’12

Воля ніколі не даецца лёгка. 33 гады таму, у студзені 1991-га, тысячы літоўцаў выйшлі абараняць сваю незалежнасць. Яны стаялі ля вогнішчаў, спявалі песні, ст…