26 студзеня адбудуцца “выбары” прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Мы, беларусы замежжа, з’яўляемся голасам тых, хто не можа адкрыта выказваць сваё меркаванне. Мы – кашмар дзеячага рэжыму, таму што менавіта мы можам крычаць аб тысячах палітзняволенных, аб дзясятках тысяч рэпрэсаваных, сотнях тысяч эміграваўшых.
Запрашаем вас на акцыю пратэста, заклікаем браць з сабой плакаты, сцягі
Таксама мусім папярэдзіць аб пагрозах з боку сілавікоў аб крымінальнай адказнасці для удзельнікаў акцый пратэсту 26.01, таму просім вас апранаць маскі, балаклавы, шапкі і акуляры.