Ілля Ясінскі – актор і выкладчык, адзін з заснавальнікаў “Карчмы1863”.Удзел у пратэстах, траўма спін…
21.01.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Ілля Ясінскі – актор і выкладчык, адзін з заснавальнікаў “Карчмы1863”.
Удзел у пратэстах, траўма спіны пасля затрымання, заведзеная крымінальная справа – класічная гісторыя годнага беларуса, які не стаў маўчаць у 2020 годзе.
У 2021 годзе Ілля быў вымушаны экстрана пакінуць Беларусь і пачынаць новае жыццё ў Літве.
Дзякуючы намаганням Іллі з паплечнікамі, мы ўжо два гады як маем магчымасць наведаць ў Вільні шыкоўную карчму з доўгай цікавай гісторыяй. Менавіта ў гэтым будынку, па словах гаспадароў, некалі быў гатэль, у якім жыў адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гадоў – Зыгмунт Серакоўскі. Тут жа і збіраліся паўстанцы.
А зараз у карчме збіраюцца беларусы і ня толькі – атмасфера спрыяе. Драўляны інтэр’ер, беларуская мова, дранікі на любы густ, БЧБ-дэсерты – усё такое роднае і утульнае.
Віншуем стваральнікаў “Карчмы 1863” і жадаем ім толькі росквіту! Хай ваша справа стане яскравым прыкладам стойкасці і натхнення ў змаганні за сваё месца пад сонцам
Асаблівыя словы падтрымкі – Іллі Ясінскаму, які з годнасцю пераадолеў шматлікія жыццёвыя павароты. Мы ўпэўненыя, што талент і настойлівасць дазволяць Іллі дасягнуць поспеху і ў справе рэстаратарства. Наперад да новых вяршынь!
#НашыЛюдзі #ГісторыяDapamoga