ПК №24 – гэта самая сапраўдная жывадзёрня!Там засталіся Вольга Маёрава, Алена Гнаўк, Вікторыя Кульша…

ПК №24 – гэта самая сапраўдная жывадзёрня!
Там засталіся Вольга Маёрава, Алена Гнаўк, Вікторыя Кульша. Сітуацыя ў гэтых людзей вельмі катастрафічная – яны ўсе ў ШЫЗА і ПКТ! Амаль усім ім будуць зноў фабрыкаваць 411 артыкул (заўв. – злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Я вельмі прашу не забывацца на гэтых людзей і ўсе сілы аддаваць на тое, каб іх вызваліць! Яны вельмі спадзяюцца на вашу дапамогу!


Вось чаму мы не можам спыняць нашу барацьбу!

Шмат людзей там, у няволі, чакаюць і спадзяюцца на нас, тых, хто мае свабоду слова і дзеяння!

Мы можам і мы мусім гаварыць аб тым, што адбываецца насамрэч, і няспынна дабівацца змен у Беларусі сваёю працай!