Як атрымаць вышэйшую еўрапейскую адукацыю з хуткай адаптацыяй, візавай падтрымкай і без іспытаў? Шко…

Як атрымаць вышэйшую еўрапейскую адукацыю з хуткай адаптацыяй, візавай падтрымкай і без іспытаў?

Школа эканомікі і бізнесу BISEB запрашае вас на анлайн-прэзентацыю: “BISEB 2025: умовы і перспектывы навучання на бакалаўрскай праграме “Бізнес-эканоміка”.

Дата: 6 лютага
Час: 18:00 – 19:00 (па Вільні)
Фармат: Анлайн-прэзентацыя (Zoom, YouTube)

Што вас чакае на сустрэчы?

– Перавагі бакалаўрскай праграмы “Бізнес-эканоміка” і перспектывы яе выпускнікоў.

– Як атрымаць дадатковыя балы пры паступленні: што можа дапамагчы вам вылучыцца сярод абітурыентаў.

– Бясплатныя падрыхтоўчыя праграмы па эканоміцы для школьнікаў абітурыентаў: з чаго пачаць вывучэнне эканомікі, якія тэмы варта асвоіць у першую чаргу.

— Магчымасць пераводу на 2 семестр у BISEB ужо вясной 2025 года: умовы, неабходныя дакументы і пакрокавы працэс пераходу з іншай эканамічнай ВНУ.

– Адказы на ўсе пытанні аб паступленні, студэнцкім жыцці ў Літве, умовах атрымання ВНЖ і стыпендыях.


Рэгіструйцеся на мерапрыемства і атрымайце магчымасць задаць свае пытанні ў прамым эфіры! Спасылка тут


Зрабіце першы крок да паспяховай будучыні разам з BISEB!