13-16 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” На Міжнародны паэтычны фестывал…

13-16 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”

На Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова з’едуцца музыкі, выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год.

13 лютага адбудуцца чытанні літоўскіх паэтаў і паэтак і іх беларускіх перакладчыкаў з анталогіі “Горад на гары”.

14 лютага, у дзень нараджэння патрона фестываля Міхася Стральцова, у партнёрстве з Саюзам літоўскіх пісьменнікаў адбудзецца ўрачыстая імпрэза адкрыцця фэсту. Будзе абвешчанае імя новага лаўрэата ці лаўрэаткі Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова.

15 лютага ў бар-клубе “Павільёнас” разгорнецца асноўная праграма. Завершыцца вечар канцэртам гурта Syndrom Samazvanca.

16 лютага ў клубе “Павільёнас” пройдзе апошні чацвёрты дзень фэсту, з прэзентацыяй новых кніг, паэтычнымі чытаннямі і дыскусіямі. Напрыканцы праграмы арганізатары прапануюць далучыцца да “Ночы паэзіі”.

ГЛЯДЗЕЦЬ ПРАГРАМУ