Шаноўнае спадарства! 16 лютага, падчас штотыдневага мітынгу на плошчы Кудзіркі, запрашаем далучыцца да святочнага шэсця прысвечанага Дню аднаўлення Літоўскай Дзяржаўнасьці – павіншуем Літву ад беларускай дыяспары з адным з самых галоўных нацыянальных святаў!
11:30 – збіраемся на плошчы Кудзіркі. 11:40 – пачынаем рух калоны, будзем несьці вялізны літоўскі сцяг з бчб-сцягамі. 12:00 – калонай прыходзім да плошчы Сімона Даўкантаса на цырымонію ўзняцця сцягоў трох краін Балтыі.