Віленская дыяспара беларусаў, былых палітвязняў, заклікае вас далучыцца да акцыі ў падтрымку ўзмацне…

Віленская дыяспара беларусаў, былых палітвязняў, заклікае вас далучыцца да акцыі ў падтрымку ўзмацнення санкцый!

Першая такая акцыя адбылася ў панядзелак 17 лютага.
У артыкуле Радыё Рацыя можна паглядзець падрабязней >

Акцыя будзе прадоўжывацца кожны дзень да 21 лютага уключна.

Бо зараз той момант, калі ў нас ёсць апошні шанец на нешта паўплываць. Калі вы таксама лічыце, што нельга адмяняць санкцыі, асабліва, з такімі ўмовамі, якія сёння з’явіліся ў СМІ, то далучайцеся.

“Мы супраць адмены санкцыяў у дачыненні да Лукашэнкі. Мы амаль 5 гадоў патрабуем увесці новыя, яшчэ больш жорсткія санкцыі за кожнага палітзняволенага, за кожнага забітага на вуліцах і закатаванага да смерці ў турмах, за кожнага, хто застаўся без уласнага дома. Мы вымушаны маўчаць і хаваць свае твары нават у іншых краінах, таму што яны забіраюць нашу маёмасць, прыходзяць да нас дадому, усё там знішчаюць і скрадаюць грошы, затрымліваюць нашых родных і бацькоў, ставяць іх на калені, збіваюць і адпраўляюць у турмы. Мы супраць паліцэйскай дзяржавы і дыктатуры ў цэнтры Еўропы!”.


Арганізатары ў мэтах флэшмобу прапануюць выйсці ў балаклавах – як сімвал таго, што беларусы вымушаны хаваць свае твары нават за мяжой.

18 – 21 лютага
12:00
Амбасады ЗША ў Вільні,
Akmenų g. 6

Прапануем беларусам замежжа зрабіць таксама мітынгі ў сваіх гарадах!

Далучайся!