Увага! Мы абвяшчаем конкурс да Дня роднай мовы! 21 лютага са ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень…

Увага!
Мы абвяшчаем конкурс да Дня роднай мовы!
21 лютага са ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дабрачынны фонд “Вільна Білорусь” звяртаецца да наведнікаў курсаў беларускай мовы на базе “Дому вольнай Беларусі”, а таксама да ўсіх нашых сяброў з прапановай паўдзельнічаць у конкурсе дэкламавання па-беларуску.
Каб далучыцца, вам патрэбна зняць невялікае відэа, дзе б вы альбо вашыя дзеткі выразна і асэнсавана прачыталі верш ці ўрывак з нейкага твору на беларускай мове, які, на вашу думку, найбольш асацыюецца з Беларуссю і беларускаю моваю.
Вашыя відэа дасылайце, калі ласка, на адрас электроннай пошты Дабрачыннага фонду “Вільна Білорусь”:
[email protected].
Аўтары найбольш арыгінальных і цікавых відэа атрымаюць ад нашага фонду прызы ў выглядзе перакіднога каленара на 2025 год з выявамі беларускіх герояў, якія аддалі свае жыцці за свабоду Украіны і Беларусі.