Для кожнага з жыхароў Замку надыходзіць час, калі ён знаходзіць сваё “месца пад сонцам” і новае жытл…

Для кожнага з жыхароў Замку надыходзіць час, калі ён знаходзіць сваё “месца пад сонцам” і новае жытло і пакідае наш гасцінны дом.

Міхаіл Жамчужны, дарагі нам чалавек, які цягам цэлага году няспынна агортваў Замак усебаковым гаспадарчым і чалавечым клопатам, упрыгожваў наша жыццё сваёй шчырай усмешкай, гумарам і імкненнем да справядлівасці, а нашы калядныя святы — цудоўным зіхаценнем аганёчкаў, адкрывае наступную старонку ў сваім жыцці.

Міша, тваё імя назаўжды застанецца ў Замку як сімвал дабрыні, любові і самаахвярнай працы для ўсіх навокал. Дзякуем табе за гатоўнасць дапамагчы кожнаму, за месяцы, праведзеныя ў Замку з клопатам пра дом і пра яго жыхароў, пра двор, пра штодзённы парадак, пра суботнікі і пра штотыднёвыя акцыі салідарнасці! Твой унёсак — бясцэнны. 

Год свайго жыцця ты прысвяціў гэтаму месцу, твае залатыя рукі аднавілі фантан, падтрымлівалі ў цяжкія хвіліны, ратуючы ад затаплення, стваралі новыя пляцоўкі для імпрэз… Усё проста не пералічыць. Твой неацэнны досвед дапамог многім жыхарам Замка — і не толькі — знайсці сваю “глебу пад нагамі”, адчуць сілу.

Асобны дзякуй за выратаванне здароўя Барона!

Ты — дарагі нам Міхаіл Жамчужны, заўсёды быў і застанешся каштоўным жэмчугам для Беларусі і беларусаў. Цяпер для цябе настаў час паклапаціцца пра сваё жыццё ў новым статусе рэзідэнта Літвы.

А дзверы Замку заўсёды адчыненыя для цябе, і мы заўсёды табе рады!

Зычым поспехаў і перамог, здароўя, добрых людзей і прыемных уражанняў!