Беларускі музыка, былы палітвязень Аляксандр Казакевіч завітаў учора ўвечары ў госьці да жыхароў Замка, дзе разам з Сяргеем Космасам імправізавана зладзіў канцэрт ля каміна.
Вось такі беларускі мэджык: мы самі ствараем вакол сабе і адзін для аднаго тое, што хочам, чаго прагнуць нашыя сэрцайкі і ў гэтым нашая моц, якую ніхто акрамя нас саміх у нас ня можа забраць.