Зараз той момант, калі ў нас ёсць апошні шанец на нешта паўплываць. Калі вы таксама лічыце, што нельга адмяняць санкцыі, асабліва, з такімі ўмовамі, якія сёння з’явіліся ў СМІ, то далучайцеся.
“Мы супраць адмены санкцыяў у дачыненні да Лукашэнкі. Мы амаль 5 гадоў патрабуем увесці новыя, яшчэ больш жорсткія санкцыі за кожнага палітзняволенага, за кожнага забітага на вуліцах і закатаванага да смерці ў турмах, за кожнага, хто застаўся без уласнага дома. Мы вымушаны маўчаць і хаваць свае твары нават у іншых краінах, таму што яны забіраюць нашу маёмасць, прыходзяць да нас дадому, усё там знішчаюць і скрадаюць грошы, затрымліваюць нашых родных і бацькоў, ставяць іх на калені, збіваюць і адпраўляюць у турмы. Мы супраць паліцэйскай дзяржавы і дыктатуры ў цэнтры Еўропы!”.
Заяўка на 15 чалавек, таму, калі ласка, напішыце ў прыват пра свой намер прыйсці – @dotykby