16 лютага ў Вільні адбыўся традыцыйны патрыятычны марш у гонар Дня незалежнасьці Літвы. Віленская ф…

16 лютага ў Вільні адбыўся традыцыйны патрыятычны марш у гонар Дня незалежнасьці Літвы. Віленская філія Руху беларускіх нацыяналістаў прыняла ўдзел у шэсьці і арганізавала на ім Міжморскую калёну.

Марш прайшоў у вечаровы час ад Вострай брамы ў старым горадзе да Лукіскага пляцу. Падчас шэсьця былі запаленыя шматлікія паходні, што прыдавала мерапрыемству дадатковай атмасфэрнасьці.

Наша калёна прадстаўляла ідэю Міжмор’я ці Інтэрмарыюму – палітычнага і эканамічнага хаўрусу краінаў былога Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. У будучыні, такая супольнасьць роўных, незалежных, дэмакратычных і нацыянальных краінаў будзе зьяўляцца гарантам дабрабыту і моцы нашых народаў, а таксама бясьпекі для рэгіёну ад расейскай агрэсіі.

РУХ падрыхтаваў да маршу банэр з цэнтральным надпісам – IN‡ERMARIUM і дадатковым лёзунгам на беларускай і літоўскай мовах: moc i biaśpieka našych narodaŭ і mūsų tautų stiprybė ir saugumas. Побач знаходзіліся сьцягі міжморскіх краінаў – Беларусі, Літвы, Украіны, Латвіі, Польшчы і Эстоніі. 

Акрамя гэтага, РУХ надрукаваў улёткі на літоўскай мове з тлумачэньнямі ідэяў Інтэрмарыюму, якія былі раздадзеныя перад пачаткам маршу. Адзначым, што рэакцыя на нашу калёну і яе тэматыку была выключна станоўчая. Удзельнікі шэсьця віталі і выказвалі падзяку за ўдзел. Гэта яскрава паказвае, што Міжморская ідэя актуальна і запатрабаваная нашымі народамі.




| Далучыцца да РУХУ | Дапамога РУХУ | Чат-бот РУХУ | Тэлеграм РУХУ | Інстаграм РУХУ |

Беларусь перадусім!