У сувязі з рэзкімі нападамі сп. Зянона Пазняка на Паліну Шарэнду-Панасюк, мы хочам выказаць падтрымк…

У сувязі з рэзкімі нападамі сп. Зянона Пазняка на Паліну Шарэнду-Панасюк, мы хочам выказаць падтрымку Паліне і апублікаваць яе адказ. Далучаемся да кожнага слова.

Вось яе адказ сп. Зянону:

Паважаны сп. Зянон Пазняк! Палітвязні гэта закладнікі рэжыму Лукашэнкі. Упэўненая, вы не аспрэчваеце тое, што захопленыя акупацыйным рэжымам беларусы менавіта закладнікі перастаюць быць закладнікамі ў наступных выпадках:

Іх выкупляюць;
Іх абменьваюць;
Іх вызваляюць у выніку сілавой аперацыі па вызваленню закладнікаў/ультыматыўнага ціску на захопнікаў;
Іх забіваюць;
Яны забіваюць сабе самыя.

На жаль, нічога новага за тысячы год гісторыі чалавецтва не вынайшла ў падобнай сітуацыі. Зразумела, першыя тры варыянты нам не ўсміхнуліся. Беларускім закладнікам пакінулі толькі два апошнія. Выратаванне тапельцаў — справа рук саміх тапельцаў: перад такім фактам паставілі нас каты — памілоўка+інтэрв’ю+паперка аб супрацоўніцтве. Толькі так, адным пакетам. Ніякіх іншых варыянтаў. Я напісала паперу пад дыктоўку 24 снежня 2024 і 3 лютага 2025, не ў 2010-х, не ў 2021 ці 2023. Прайшоўшы 270 пачварных дзён тэрору ШІЗА, год ПКТ і дзесяткі пякельных этапаў. Ведаючы, што ані секунды не збіраюся быць Эдэльвейсам, што маю імгненні на тое каб уцячы з канцлагеру пад назвай РБ, рызыкуючы жыццём.

Сп. Зянон! Есць усе ж яшчэ адзін метад выратавання закладнікаў — калі хтосьці прапаноўвае сябе на іхнае месца. У лукашысцкіх лагерах смерці засталіся Вікторыя Кульша, Вольга Маерава, Алена Гнаўк. Калі Лукашэнка такі міласэрны, калі прыслухоўваецца да вас — прапануйце сябе на іх месца. Паспытайце таго праз што рэжым прапусціў іх, і тады, калі застаньцеся жывыя, здаровыя, пры розуме, не ўзненавідзіце ўвесь свет, мы абмяркуем з вамі маральныя бакі пытання.

З павагай, Паліна Шарэнда-Панасюк.