Сябры, набліжаецца трагічная дата пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.Мы сабралі для …
20.02.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Сябры, набліжаецца трагічная дата пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Мы сабралі для вас праграму мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў Вільні 23 і 24 лютага, прымеркаваных да пачатку тых страшных падзеяў.
Усе арганізатары акцыі – супраць вайны і падтрымліваюць перамогу Украіны. Просьба ўстрымацца ад каментароў, якія распальваюць нацыянальную розніцу
23 ЛЮТАГА
13:00. Напярэдадні трэцяй гадавіны ўварвання на пл. В. Кудзіркі распачнецца традыцыйны мітынг беларусаў Вільні.
Жыхары літоўскай сталіцы ўбачаць партрэты беларусаў, якія аддалі свае жыцці на вайне крамлёўскага рэжыму супраць украінскага народа.
З прычыны марозу мітынг будзе кароткім.
Усе жадаючыя змогуць далучыцца
да пазначаных ніжэй шматлікіх акцый пратэсту супраць агрэсіі Расіі ва Украіне, што не спыняецца.
16:30. Адбудзецца 130-ты мітынг на Кафедральнай пл., прысвечаны гадавіне несправакаванага нападу Расіі на Украіну, пад дэвізам “Не будзем губляць надзею!”.
Мітынг скончыцца а 17:30. Пасля гэтага шэсце пройдзе да пл. Лукішкес.
17:30. На пл. Лукішкес пачнецца сімвалічная цырымонія ў гонар 11-й гадавіны вайны: будуць запаленыя 11 вогнішчаў, а ў канцэрце „Laisvė šviečia 2025. RADAROM“ прагучаць гісторыі пацярпелых, прамовы ганаровых гасцей і песні надзеі.
24 ЛЮТАГА
10:00. У скверы на Aukų g. 2A адкрыецца выстава «Закладнікі вайны», прысвечаная тым, хто знаходзіцца ў расійскім палоне з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
На адкрыцці выступіць афіцэр брыгады “Азоў” Станіслаў Дутаў, які правёў у палоне 2,5 гады.
16:00. Каля сцен пасольства Украіны адбудзецца акцыя “Форуму свабоднай Расіі”.
Гэты дзень абвешчаны ва Украіне Нацыянальным днём малітвы: удзельнікі акцыі ўскладуць кветкі, запаляць свечкі; клірыкі Экзархата Сусветнага Канстанцінопальскага Патрыярхата ў Літве здзейсняць богаслужэнне.
16:30. На пл. В. Кудзіркі, пачнецца акцыя ў знак салідарнасці з Украінай і падтрымкі дэмакратычнай Расіі, арганізаваная маладымі актывістамі “Вясны” ў Літве, пад назвай “Перададзена з Расіі”.
Вы пачуеце «Галасы з Расіі» – пасланні ад тых, хто працягвае змагацца. Вы ўбачыце “Бачны пратэст” – антываенныя графіці і плакаты.
17:30. Ад помніка Тарасу Шаўчэнку ў лакацыі Український Сквер да пл. В. Кудзіркі пройдзе шэсце ўдзельнікаў Саюза стралкоў Літвы.