2 сакавіка а 15:00 у Беларускім Замку адбудуцца пасядзелкі з Круткіным, пры падтрымцы Міронава Іллі….
01.03.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

2 сакавіка а 15:00 у Беларускім Замку адбудуцца пасядзелкі з Круткіным, пры падтрымцы Міронава Іллі.
“Скарына жыў і тварыў у Піцеры”
Выступоўцы:
Алесь Круткін – блогер, паэт, аўтар канала “Samakrutkin” на YouTube, грамадзкі актывіст.
Вершы Алеся — суцэльная фантасмагорыя, сплаў старажытнай міфалогіі і сучаснага «трэшу», які не кожнаму прыйдзецца па густу — ды і па зубах ён не кожнаму.
Калі вы прачытаеце гэтыя тэксты першы раз, то нічога не зразумееце. На другі, хутчэй за ўсё, таксама. Толькі разабраўшы радок за радком, павольна, вы здолееце разблытаць клубок фантазій і дакапацца хоць да якіх лагічных сувязей.
З іншага боку, рабіць гэта неабавязкова.
Ілля Міронаў – грамадзкі актывіст, праваабаронца і былы палітвязень Беларусі.
Быў арыштаваны 12 разоў і 550 содняў правёў за кратамі, лаўрэат прэміі Францішка Аляхновіча 2023 года за турэмную літаратуру.
Ў сакавіку 2024 у лічбавым фармаце выдаў сваю дэбютную кнігу ў падтрымку палітвязняў Беларусі. “Вершы з-за кратаў” – вершы беларускіх палітзняволеных, сумесны праект ініцыятывы «Вольныя паштоўкі» і Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі.
Да сустрэчы!
Уваход вольны, данаты вітаюцца
2 сакавіка
15:00
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10, Вільня

Праз турэмную творчасць я хачу прыцягнуць больш увагі да праблемаў несправядліва зняволеных беларусаў і беларусак.