11 сакавіка заклікаем беларусаў далучыцца да святкавання Дня Аднаўлення Незалежнасці Літвы! Гісторыя…
10.03.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

11 сакавіка заклікаем беларусаў далучыцца да святкавання Дня Аднаўлення Незалежнасці Літвы!
Гісторыя незалежнасці Літвы – гэта для нас добры прыклад сілы духу і імкнення да свабоды.
11 сакавіка 1990 года Вярхоўны Савет Літоўскай ССР прыняў Акт аб аднаўленні незалежнасці, стаўшы першай з краін Савецкага Саюза, якая адкрыта заявіла пра выхад і вяртанне да дзяржаўнай самастойнасці. Гэты смелы крок запаліў іскру дэмакратычных перамен у рэгіёне і натхніў іншыя народы на барацьбу за свае правы.
Сёння Літва – свабодная і моцная еўрапейская дзяржава. Давайце падтрымаем нашых суседзяў у гэты святочны дзень і выкажам салідарнасць!
Збор: 12:30, плошча Незалежнасці, Вільня.
Далучаемся да святочнага шэсця. Выйдзем са сцягамі БЧБ, бо нас аб’ядноўвае агульнае імкненне да свабоды і дэмакратыі!
Праграма мерапрыемстваў у Вільні:
12:40 – 13:00 – Парад і шэсце “Шлях да аднаўлення незалежнасці” роты Ганаровай варты Узброеных сіл Літвы і ваенных аркестраў трох краін Балтыі з літоўскімі і ўкраінскімі сцягамі па праспекце Гедыміна.
ад плошчы Незалежнасці да Кафедральнай плошчы.
14:00 – Сумесны канцэрт ваенных аркестраў Літвы, Эстоніі і Латвіі
Кафедральная плошча.
18:30 – Канцэрт да 35-годдзя аднаўлення незалежнасці Літвы.