14 сакавіка 18:00 Літоўская нацыянальная бібліятэка”Marbim be-simcha / Даруем радасць” – канцэрт лі…
14.03.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

14 сакавіка 18:00 Літоўская нацыянальная бібліятэка
“Marbim be-simcha / Даруем радасць” – канцэрт літвацкай музыкі, прысвечаны Пурым.
Габрэйскія і беларускія мелодыі выканае трыа “Дзічка”.
Пурым – адно з самых вясёлых габрэйскіх свят, падчас якога ўспамінаюць, як жонка персідскага цара, габрэйка Эстэр, выратавала свой народ.
“Дзічка” — міжкультурнае і міжнароднае музычнае трыо скрыпкі, віяланчэлі і цымбал. На цымбалах іграе Кацярына Гіль з Беларусі, спявае і іграе на скрыпцы Морган Маруціях з Аўстраліі, спявае і іграе на віяланчэлі Алёна Кандыба з Беларусі.
Трыа выконвае беларускую, літоўскую, польскую, украінскую і яўрэйскую народную музыку, раскрывае сінтэз традыцый народаў Вялікага княства Літоўскага.
У праграме яўрэйскія і беларускія мелодыі з калекцыі Зусмана Кісельгофа і Сафіі Магід, аранжыроўкі народных песень з рэгіёнаў Панямуне, Палесся, Падляшша і Вільнюса.
14 сакавіка
18:00
атрыум 3 эт., Lietuvos nacionalinė Martyno Mažvydo biblioteka/ Gedimino prospektas 51, Vilnius