Сябры, надыходзяць вельмі насычаныя падзеямі сакавіцкія дні, у гэтыя выходныя будзе шмат цікавых бел…

Сябры, надыходзяць вельмі насычаныя падзеямі сакавіцкія дні, у гэтыя выходныя будзе шмат цікавых беларускіх імпрэзаў. А мы запрашаем вас на шпацыры “Віленскія адрасы дзеячоў БНР”, прысьвечаныя 106-м угодкам абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

У нядзелю 23 сакавіка а 13-й гадзіне ладзім такі шпацыр са Студэнцкім саюзам ЕГУ. Рэгістрацыя тут: https://forms.gle/NDm8CApaaZwdy5JR8

А ў сьвяточны аўторак 25-га сакавіка гэты ж шпацыр будзем паўтараць а 12-й гадзіне. Рэгістрацыя тут :https://forms.gle/kxobLzicZmWLvRXb8

Давайце разам пашпацыруем па сакавіцкай Вільні, наведаем віленскія адрасы бацькоў-заснавальнікаў БНР. Нягледзячы на тое, што Незалежнасьць БНР была абвешчаная 25 сакавіка 1918 года ў Менску, віленскія беларускія дзеячы адыгралі ў гэтым Акце найважнейшую, бадай, ролю. Пра гэта, і шмат пра што іншае вы даведаецеся падчас шпацыру.

Працягласьць каля 2 гадзінаў.

Месца сустрэчы паведамляецца пасьля рэгістрацыі!

Шпацыр бескаштоўны, але данаты для вядоўцы вітаюцца.