Вялікі акустычны канцэрт Аляксандра Дзянісава ў Беларускім Замку 3 траўня!Аляксандар Дзянісаў – гэт…

Вялікі акустычны канцэрт Аляксандра Дзянісава ў Беларускім Замку 3 траўня!

Аляксандар Дзянісаў – гэта музыка, які гучыць у самай душы беларускай культуры. Рок-паэт, (су)заснавальнік гуртоў КальЯн, Людзі на балоце, Dzieciuki, ён умее зачапіць за жывое і праз музыку, і праз слова.
Яго творчасць – гэта сумесь гісторыі, бунту і сапраўднай любові да Беларусі.

Алесь нарадзіўся 26 сакавіка 1975 году ў Горадні.
Скончыў школу-ліцэй № 1, факультэт гісторыі і сацыялёгіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
З 1997 да 2007 гг. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадзкіх навук, клясным кіраўніком у сярэдняй школе № 15. Звольніўся на ўласнае жаданьне.
Музычную кар’еру пачаў у 1993 годзе.
3 ліпеня 2021 з’ехаў ў Польшчу.
Цяпер працуе незалежным журналістам.


Dzieciuki – Калі над лугам бусел праляцеў

3 траўня
Беларускі Замак,
Naujoji Riovonių 10

Сачыце за анонсамі! Да сустрэчы!