3 красавіка а 15-й гадзіне у Доме Вольнай Беларусі ў Львове па адрасе вул. Кляпароўская, 21 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА СУПРАЦІВУ”, прысвечанай амаль 30-гадоваму супраціву беларусаў дыктатуры ў сваёй краіне і спробам далучыць Беларусь да Расіі, а таксама таму, як беларусы ўнутры краіны спынялі прасоўванне расійскіх войскаў ва Украіну пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання і не толькі… Запрашаем узяць удзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы «Гісторыя беларускага супраціву», каб даведацца больш пра барацьбу беларусаў за сваю свабоду і незалежнасць і свабоду і незалежнасць Украіны.