У нядзелю 30 сакавіка, у Вільні ладзяць шпацыр “Віленскія адрасы дзеячоў БНР” да Дня Волі.Прапануюць…

У нядзелю 30 сакавіка, у Вільні ладзяць шпацыр “Віленскія адрасы дзеячоў БНР” да Дня Волі.

Прапануюць пашпацыраваць па сакавіцкай Вільні, наведаць віленскія адрасы бацькоў-заснавальнікаў БНР.

Нягледзячы на тое, што Незалежнасьць БНР была абвешчаная 25 сакавіка 1918 года ў Менску, віленскія беларускія дзеячы адыгралі ў гэтым Акце найважнейшую, бадай, ролю.

Пра гэта і шмат пра што іншае вы даведаецеся падчас шпацыру.

Працягласць – каля 2 гадзін.

Удзел вольны, але данаты для вядоўцы вітаюцца. Рэгістрацыя тут: https://forms.gle/1AUYSbByyZr2UgoZ8

30 сакавіка ў 15.00
месца збору паведамяць асабіста, Вільня